Грыб: Чаму міліцыянт палічыў, што “Мусарок” — гэта ён?

Нагадаем, што на сёлетнім "Чарнобыльскім шляху" Іван Амельчанка зладзіў перфоманс "Мусарок", які выклікаў вялікі рэзананс. Некалькі тыдняў яго шукалі міліцыянты. У аўторак, 15 траўня, хлопец сам здаўся міліцыі. У судзе, які адбыўся ў сераду, міліцыянт Кандрацьеў (гэта ён здымаў шэсце на відэа) заявіў, што Амельчанка сваім плакатам абразіў яго і іншых супрацоўнікаў міліцыі. Суддзя Ленінскага раёна сталіцы Міхаіл Хома прызначыў Івану Амельчанку 15 сутак арышту.
120517 Gryb.mp3
Мечыслаў Грыб: “Калі напісана слова, але да гэтага слова няма ні імя, ні прозвішча, каго гэта тычыцца, то гэта нельга адносіць да канкрэтнага чалавека. Нават — да канкрэтнага супрацоўніка міліцыі. Чаму ён (супрацоўнік міліцыі ў цывільным) гэта аднёс на сваю карысць — там жа не было яго прозвішча напісана?  Можа там, у накірунку той стрэлачкі, яшчэ нехта стаяў? Можа, там і дворнік быў, які смецце прыбіраў? Не ведаю, які суд за гэта мог асудзіць — гэта глупства!”.

На думку генерал-лейтэнанта ў адстаўцы, аўтара плаката можна было б выклікаць на “тлумачальную” размову да міліцыянтаў і гэтым абмежавацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі