Гродзенскія сілавікі падрыхтаваліся да зменаў у правілах перасячэння мяжы

Увечары, перад уступленнем у сілу новых абмежаванняў на выезд з краіны, на беларуска-польскай мяжы ўтварылася доўгая чарга. Для яе рэгулявання ДАІ выставіла дадатковыя пасты. Каб перастрахавацца ад паўтарэння летняга пратэсту перавозчыкаў паліва, міліцыя накіравала на памежны пераход аўтазак і АМАП.

Падрыхтаваць сюжэт пра новыя правілы перашкодзілі журналістам тэлеканала “Белсат” . Іх аўтамабіль спынілі яшчэ на выездзе з горада. ДАІшнікі заявілі, што машына скрадзеная. Журналістаў адвезлі ў міліцэйскі пастарунак, пратрымалі тры гадзіны і адпусцілі.

Нагадаем, што ад учарашняга дня выязджаць на ўласным аўтамабілі за межы Беларусі можна раз на восем дзён. Урад тлумачыць абмежаванні жаданнем не дапусціць вывазу паліва за мяжу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі