Гродзенскім пажарнікам перашкодзілі стыхійныя паркоўкі (фота)

18 лістапада гродзенскае абласное ўпраўленне МНС і ДАІ правялі своеасаблівы эксперымент. Паводле вучэбнай сітуацыі, у кватэры на шостым паверсе ў адным з мікрараёнаў Гродна пачаўся пажар. У памяшканні былі толькі двое дзяцей. На месца выехалі аўталесвіца і дзве аўтацыстэрны. У двор дома здолела заехаць толькі адна з іх. Другая разам з аўталесвіцай безвынікова шукалі праезду паміж шчыльна застаўленымі у жылой зоне аўто.

У гэты час супрацоўнікі ДАІ датэлефаноўваліся да іх ўладальнікаў, каб тыя прыбралі машыны са шляху спецтранспарту. Як піша газета “Вячэрні Гродна”, калі б такая сітуацыя была рэальнай, пажарнікі выламалі б дзверы і вынеслі б адтуль дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі