Гродзенскі сабака “падпсаваў” матч “Нёман” – БАТЭ (фота)

Непрыкметная гульня чэмпіяната Беларусі па футболу паміж гродзенскім “Нёманам” і барысаўскім БАТЭ грымнула на ўсю краіну дзякуючы звычайнаму сабаку невядомай пароды. Верагодна, шэрая гульня камандаў, асабліва на фоне чэмпіянату Еўропы, выклікала настолькі непрыемныя ўражанні ў звера, што ён двойчы выбягаў на поле. Прычым у другі раз здолеў справіць свае патрэбы проста ў штрафной “Нёмана”.

Праз гэта, альбо не, аднак “Нёман” гульню прайграў з лікам 1:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі