Грамадскі транспарт Мінска можа падаражаць яшчэ ў кастрычніку

Першае падаражанне павінна адбыцца да 1300 рублёў ужо ў кастрычніку. Потым кошт талончыка складзе 1600 рублёў. А пад канец года праезд падаражэе да 1800 рублёў.

Асноўнай прычынай павелічэння коштаў на транспарт з'яўляецца падаражанне расходных матэрыялаў. У першую чаргу паліва, паведамляе агенцтва “Прайм ТАСС”.

Нагадаем, што раней аб неабходнасці падвышэння коштаў на праезд у сталіцы гаварыў кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі