Гомельскія раварысты нагадалі пра роўнасць правоў на дарозе (фота)

Суботнім вечарам 5 траўня клуб “ВелаГомель” правёў калектыўныя катанні па горадзе, прысвечаныя роўнасці на дарогах, правам раварыстаў, а таксама чысціні гораду ад аўтамабільных выкідаў.

Нягледзячы на тое, што велапрабег прайшоў па невялікім маршруце, ён ахапіў самы цэнтр горада. Велааматары рушылі ад плошчы Паўстання, праехалі па вуліцах Перамогі, праспекце Леніна і вуліцы Савецкай і фінішавалі ў пункце старту — на плошчы Паўстання.

Апроч асноўнай “ідэі” катанняў, гомельскія раварысты спадзяюцца і на тое, што кіраўніцтва горада нарэшце заўважыць іх і зробіць адмысловыя веладарожкі. Якіх, дарэчы, у абласным цэнтры проста не існуе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі