Гомельскія чыноўнікі прачыталі рэп пра "чорны зэпар"

Трынаццаты па ліку фестываль мусіў прайсці яшчэ ў мінулыя выходныя, але ў сувязі з вялікімі маразамі яго перанеслі на тыдзень.

Імпрэза доўжылася два дні, прычым другі дзень стаў гала-канцэртам. Сярод гледачоў былі заўважаныя галоўны прадстаўнік гомельскай улады — старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік і былы старшыня Аляксандр Якабсон, які цяпер узначальвае Камітэт дзяржкантролю.

Падчас выступу акрамя шараговых прадстаўнікоў райвыканкамаў свае таленты прадэманстравалі і кіраўнікі. Так, намеснік кіраўніка Навабеліцкага раёна Уладзімір Прывалаў праспяваў па-беларуску, старшыня Добрушскага райвыканкама Вольга Мохарава амаль акапэльна выканала рускі раманс. Старшыня гомельскага гарсавета Іван Барадзінчык прачытаў рэп пра “Чорны зэпар”, а старшыня гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец стаў “хэдлайнерам” канцэрта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі