Гісторык Андрэй Чарнякевіч спрабуе аднавіцца на працы праз суд

Сам Чарнякевіч перакананы, што яго пакаралі за ўдзел у напісанні і выданні кнігі "Гродназнаўства".

Справа разглядаецца ў судзе Ленінскага раёна Гродна, пачатак паседжання ў 14.30. Верагодна, сёння будзе абвешчана рашэнне.

Вось што распавёў Еўрарадыё Андрэй Чарнякевіч:
121207_czarniakieviczsud.mp3
"Я да апошняга моманту хацеў бы спадзявацца, што ўсё ж такі суд прыме рашэнне на маю карысць і адновіць на працы. Але, напэўна, шанцаў рэальных на гэта вельмі мала... Увесь стан гэтай справы якраз абцяжарваецца тым, што мы змагаемся з прывідамі: ніхто фактычна ніколі не высоўваў ніякіх абвінавачанняў... Універсітэт са свайго боку працягвае настойваць на тым, што ўсё гэтае спагнанне не мае ніякага палітычнага сэнсу".

Чарнякевіч адзначае, што пытанне кнігі "Гродназнаўства" нават не падымалася, бо немагчыма было б нешта даказаць.

Нагадаем, кніга "Гродназнаўства" была надрукаваная ў Польшчы. Яе аўтараў-гродзенскіх гісторыкаў быццам папракаюць у тым, што кніга заканчваецца на 1991 годзе і няма параграфа пра сучаснасць, а на апошняй вокладцы — бела-чырвона-белы сцяг. Кнігай зацікавіўся КДБ. Цікава, што прычынай аднаго са спазненняў Андрэя Чарнякевіча на працу якраз была доўгая гутарка з прадстаўніком КДБ.

“Пасля забароны кніга “Гродназнаўства” стала ў горадзе нумарам адзін”

Фота — nn.by, arche.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі