Гісторык адбівае грошы на навучанне за 2 гады, праграміст – за два месяцы

120629 Martin Vakansii.mp3

“Універсітэт я скончыла ў 2010 годзе. Цяпер працую ў сярэдняй школе нумар 44. Працую педагогам-арганізатарам і выкладчыкам гісторыі. Я сама здымаю жыллё і за яго плачу і гэта, відаць, адзінае, што магу сабе дазволіць", - расказвае настаўніца Юля Кухарчык, яна скончыла гістарычны факультэт БДУ два гады таму.

Сённяшні Юлін заробак - 2,4 мільёны. А навучанне на гістарычным факультэце БДУ каштуе 10 мільёнаў за год. Каб цалкам адбіць грошы за дыплом гісторыка трэба два гады працаваць у школе.

“Заканчваў БДУІР у 2010 годзе. Працу ўдалося адразу знайсці, напрыканцы пятага курса. З апдачынкам няма праблем, здымаю жыллё”, - распавядае праграміст Дзяніс.


Зарабляе каля тысячы долараў. А самы дарагі факультэт у БДУІРы каштуе каля 9,5 мільёнаў за год. Танней за гістфак! То бок акупіцца ўсяго за паўгода. Але можна і  хутчэй!

“Заканчваў Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі ў БДУ. Адразу добра размеркаваўся. Цяпер заробак каля 3,5 тысяч долараў”, - гаворыць праграміст Антон.

Цяпер вучоба на яго факультэце каштуе, як... у гісторыка - каля 10 мільёнаў. З такім заробкам усе пяць год навучання акупаюцца менш чым за… 2 месяцы.

 “Мала, вельмі мала ў нас атрымліваюць. 2,7 мільёны, да трох у нас атрымліваюць”, - расказваюць пра заробкі стаматолагаў у 4-ай паліклініцы. Але гэта –  са стажам!

“Я ўжо скончыла інтэрантуру. Працую ў дзіцячай паліклініцы. Заробак каля 1,9 цяпер – гэта аванс+заробак. Вось, поруч са мной сяброўка, таксама стаматолаг – у яе 1,6 мільёна заробак. Я здымаю жыллё, але вельмі складана, бо на заробак можна здымаць жыллё і застанецца на малако з хлебам”, - распавядае стаматолаг Наста Амельчанка.


Вывучыцца на стаматолага - 12 мільёнаў у год. Атрымліваецца, самая дарагая спецыяльнасць акупаецца марудней за ўсё. І дзе логіка…

На сайце вакансій praca.by толькі тры прапановы па стаматолагах. Найменш за ўсё прапануе 15-я стаматалагічная палкіклініка – 2,8 мільёны ў месяц. У прыватнікаў заробак вышэйшы – каля 5 мільёнаў.

Тут жа знаходзім усяго адну вакансію настаўніка гісторыі ў 30-ай мінскай гімназіі. Прапануюць 2,5 мільёны і… пытаюць пра стаж працы і… катэгорыю.

А вось праграмістаў краіне трэба шмат - 137 вакансій, а заробак да 3 тысяч долараў.

Фота: kcu.org.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі