Гайдукевіч вызвалены ад пасады камандуючага ўнутранымі войскамі

БЕЛТА паведамляе, што адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Генерал-маёр Валерый Гайдукевіч вызвалены таксама і ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў. Паведамляецца, што ён "звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце".

Пра Юрыя Караева вядома, што ён працаваў у міліцыі ў Гомелі і Бабруйску. У 1996 годзе скончыў акадэмію генштаба Расіі імя Фрунзэ, пасля некалькі месяцаў камандаваў палком міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкаму, а з восені 2008-га быў камандзірам брыгады спецыяльнага прызначэння войскаў МУС (в/ч 3214), замяніўшы на гэтай пасадзе палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнку. Апошняя пасада — першы намеснік начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў.

Адзначым, што Караеў — ураджэнец Асетыі, а Гайдукевіч паходзіць з Докшыцкага раёна Беларусі.

Фота — bymedia.net, mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі