Гайдукевіч: у пагрозе Лукашэнкі бізнэсменам няма сэнсу

Па словах кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, айчынныя прадпрымальнікі ды бізнэсоўцы і так ніколі не выдаткоўвалі грошы на падтрымку нейкай палітычнай дзейнасці.

Сяргей Гайдукевіч: “Ну, сказаў Аляксандр Рыгоравіч, папярэдзіў, напэўна, усіх: “Глядзіце, хлопцы-бізнэсоўцы, калі нехта наважыцца!” Так, гэта было зразумела і раней, можна было гэта і не казаць! Так ніхто не робіць, ніхто не нясе. Таму я спакойна сябе пачуваю. У нас увогуле ніколі такога няма. І не было ніколі — самі самадастатковыя”.

Гайдукевіч дадае, што калі б нейкі бізнэсовец рызыкнуў патрымаць любую палітычную структуру, нават такую "канструктыўную", але ж апазіцыю, як ЛДП, то адразу ж займеў вялікія праблемы. Пра яго “фокусы” адпаведныя органы ведалі б ужо на наступны дзень. І прынялі неадкладныя меры па перавыхаванню несвядомага “алігарха”.

Тым не менш Гайдукевіч прызнаецца, што ў яго партыі ёсць шмат індывідуальных прадпрымальнікаў ды іншых бізнэсоўцаў-прыватнікаў. Але заробленыя бізнэсам грошы на дзейнасць партыі яны не выдаткоўваюць — гэта проста іх месца працы, спосаб зарабляць на жыццё.

Нагадаем, у аўторак на нарадзе па дзейнасці Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Лукашэнка перасцярог беларускі бізнэс пра недапушчальнасць удзелу ў палітычнай барацьбе, тым больш у фінансаванні апазіцыі.

Фота — ldpb.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі