Ганцавіцкую пракуратуру "замініравалі" пляшкай "чарніла"

Міліцыя выставіла вакол ачапленне. Тэрмінова былі эвакуяваныя супрацоўнікі пракуратуры і выхаванцы ДЮСШ, якая месціцца побач. На месца здарэння прыбылі работнікі ваенкамата, “хуткая” дапамога. З Баранавічаў выклікалі сапёраў, якія прыехалі праз паўтары гадзіны.

Заплечнік спачатку панюхаў спецыяльна навучаны сабака, а потым агледзеў сапёр у браніраваным адзенні. Аднак знайшлі ў ім толькі пачатую пляшку “чарніла”, надкусаны батон і яблыкі.

Фота — caricatura.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі