Кары Хейкіля: Пра крытыку з боку Лукашэнкі не ведаў (аўдыё+відэа)

"Так, як яны гуляюць, лепш бы ў нас і чэмпіянату [свету 2014 года] не было", — сказаў учора Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні дэпутатаў і сенатараў.

120508 LukaszenkaPraChakej_0.mp3

На той момант зборная Беларусі на чэмпіянаце свету двойчы прайграла (фінам — 0:1 і швейцарцам — 2:3). А пасля слоў кіраўніка дзяржавы з цяжкасцю перамагла каманду Казахстана — 3:2.

Кары Хайкіля даведаўся пра крытычнае выказванне Лукашэнкі ад журналістаў: "Нічога пра гэта не ведаю. Хаця Яўген Ворсін [старшыня федэрацыі хакею Беларусі] перадаваў нам сёння прывітанні".

Нагадаем, 10 траўня зборную Беларусі чакае матч з камандай ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі