Каб узяць паказанні, чакалі, калі галоўны падазраваны ў тэракце працверазее

Паводле яго слоў, гэты чалавек прыехаў на станцыю "Кастрычніцкая", сеўшы на станцыі "Фрунзенская". Каб яго знайсці, міліцыя працавала ў тым ліку з таксістамі ў гэтым раёне. Менавіта каля "Фрунзенскай" ён і яшчэ двое здымалі кватэру. Месца знаходжання падазроных устанавілі, калі "вялі" аднаго з іх з магазіна, дзе той купляў спіртное. Паводле слоў Пякарскага, затрыманне праводзілася па ўсіх правілах, уключаючы выбіванне дзвярэй. Гэта было ў ноч з 12 на 13 красавіка. Прычым, адзначыў першы намеснік міністра, паказанні галоўны падазроны пачаў даваць каля 5 гадзін раніцы, а да гэтага ён цверазеў.

Як заявіў Пякарскі, калі б да раніцы 13 красавіка падазроны ў тэракце не быў знойдзены, праваахоўныя органы звярнуліся б па дапамогу да грамадзян, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі