Футбалісты "Гомеля" трэніруюцца на "Энфілдзе" (фота, відэа)

"Ліверпуль" сустракаецца з "Гомелем". Тэлетрансляцыя пачнецца а 22-й гадзіне па беларускім часе ў жывым эфіры на тэлеканале "Беларусь-1".

Нагадаем, што ў першым матчы ў Гомелі выйграў англійскі клуб з лікам 1:0.

Як паведамляе сайт ФК "Гомель", усе гульцы ў добрым настроі. Першая трэніроўка на "Энфілдзе" прайшла 8 жніўня. Мяркуецца, што на матч прыйдзе не менш за 40 тысяч заўзятараў.

"Нас ужо ўсе пахавалі. А шанец ёсць, няхай і мінімальны. Пастараемся згуляць годна", — сказаў галоўны трэнер "Гомеля" Алег Кубараў (на здымку) у інтэрв'ю "Прессболу".

Фота — fcgomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі