Фотафакт: здымкі з мядзведзікам трэба ўзгадняць з... Мінгарвыканкамам!

Нагадаем, увечары 8 жніўня міліцыянты затрымалі Ірыну Козлік і фатографа Юлію Дарашкевіч, якіх абвінавацілі ў правядзенні несанкцыяванага флэш-моба. Сёння Козлік была аштрафаваная на 3 мільёны рублёў, Дарашкевіч яшчэ судзяць.

З пратаколу вынікае, што каб зрабіць фота з мядзведзікам, да якога прымацаваная цыдулка з надпісам "Патрабаваць права на выказванне думкі ў Беларусі пагражае арыштам. Няўжо прэзідэнт арыштуе цацачных мядзведзікаў?", трэба ісці па ўзгадненне да сталічных чыноўнікаў!

Журналісты ладзяць акцыю салідарнасці з затрыманым Антонам Сурапіным, які першым апублікаваў фотаздымкі мядзведзікаў, скінутых над Беларуссю са шведскага самалёта. Хлопца трымаюць у СІЗА КДБ і вінавацяць у дапамозе шведам, якія парушылі дзяржаўную мяжу Беларусі.

Фота Алеся Пілецкага, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі