"Фольксваген" урэзаўся ў помнік Кастусю Каліноўскаму (фота)

Як паведамляе INTEX-PRESS, 56-гадоваму кіроўцу стала дрэнна і ён не справіўся з кіраваннем. Машыну вынесла ў кювет, і яна стукнулася ў агароджу помніка на месцы бітвы 1863 года.

Кіроўца не пацярпеў, аднак двух пасажыраў даставілі ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу. 54-гадовая жанчына атрымала траўмы, але здолела выбрацца з аўтамабіля самастойна. А вось 49-гадовы мужчына быў заблакаваны на пярэднім сядзенні. Каб вызваліць яго, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Паводле папярэдніх звестак, іх жыццям нічога не пагражае.

Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі