Еўрарадыё знайшло мяса! Па 18 тысяч!

110815 Rugain_Miasa.mp3

"Па маіх грошах я і не гляджу на яго. Не хапае грошай, каб купляць гэтае мяса. Купляю тваражок, смятанку, гародніну — ну трэба ж нешта кушаць", — распавядае Еўрарадыё пакупніца крамы "Гіпа" на Жукоўскага.


19 траўня міністр сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы кажа: "Пакажыце мне краіну вакол Беларусі, дзе вы можаце купіць, напрыклад, мяса ў краме за 12 тысяч?". Праз тры месяцы ў крамах мяса каштуе ад 30 тысяч.


"Вось паглядзіце. У нас няма мяса? Вось гэта лапатка, вось шынка. Любы кавалачак на вас глядзіць. Мяса абястлушчанае і абясшкуранае. Штодзень ёсць мяса, на шашлыкі дастаткова. Штодзень прывоз, у нас з мясам няма праблем. Вось сёння яшчэ прывязуць. Нам бы толькі паспець прадаць", — распавядаюць Еўрарадыё ў мясной краме побач з "Гіпа".


Сапраўды, мяса хапае. Таз і лапатка — па 42700 за кілаграм у дастатку. У краме "Гурман" на Карла Маркса выбар шыкоўны і мяса прыгожае. Шынка з ялавічыны каштуе 64900 рублёў, са свініны — 39900, лапатка — 38900.

Шыйная частка ў краме "Дыянісій" абыдзецца ў 50 тысяч рублёў.

А вось таннага мяса па 14 тысяч не знайшлося. Толькі свіная грудзінка за 18410 у "Чкалаўскім", але больш там увогуле нічога няма.


У самім "Гіпа" на Жукоўскага выбар не вялікі, але, па словах таваразнаўцы крамы, яго рэгулярна падвозяць. Тазасцегнавая частка па 31390 і лапатка — 36640.


"У нас давоз яшчэ будзе. У нас тут мяса рассякання няма, таму мы возім з Ракасоўскага. Пасля абеду будзе яшчэ завоз. Дададзім яшчэ, у прынцыпе асартымент у нас ёсць: шыя, лапатка. Лапатка, таз, адбіўныя прыедуць сёння, заяўку ўзялі ўжо".


Дзесяць дзён таму Еўрарадыё сфатаграфавала свініну па 15 тысяч, але зараз яе ўжо няма.


"Яго (мяса — заўв. Еўрарадыё) няма не толькі ў Мінску, але і ў Гродне. Я толькі адтуль прыехаў. Я не змог купіць мяса не толькі таму, што яго няма. Але і таму, што фінансавыя сродкі магчымасці не даюць. Зараз купляю паўфабрыкаты і сасіскі", — распаядае пакупнік крамы "Гіппа".

Фота: Euroradio.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі