Вызваленне Саннікава абмеркавалі ў твітары... еўрапейскія міністры!

Ужо ўвечары 14 красавіка міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт напісаў у твітары пра вызваленне Андрэя Саннікава:

Карл Більт: “Я вітаю, што вядомы палітык беларускай апазіцыі Андрэй Саннікаў быў вызвалены сёння з-за кратаў”.

(У арыгінале: “I welcome that prominent Belarus opposition politician Andrei Sannikov has been released from prison today”).

Праз некалькі хвілінаў калегу падтрымаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі:

Радаслаў Сікорскі: “Сапраўды. Мы працягнем палітыку вылучэных умоваў: мала-памалу, усё больш і больш. Шлях беларускай дэмакратызацыі да поўнага дыялогу з ЕС”.

(У арыгінале: “Indeed. We will continue the policy of conditionality: less4less,more4more. Democratization BY's road to full dialogue with EU”).

Неўзабаве да перапіскі далучыўся польскі дэпутат Еўрапарламента Кшыштаф Лісек:

Кшыштаф Лісек: “Добрая навіна, сп.міністр. Але мы не мусім забывацца на іншых. І на дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі ўвогуле”.

(У арыгінале: “This is good news, Mr. Minister. But we shouldn't forget about others. And about democracy and human rights in Belarus in general”).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі