Еўракамісар: У Беларусь можна прыцягнуць больш грошай, чым у Афрыку

Пра гэта заявіў еўракамісар па пытаннях развіцця Андрыс Піебалгс. Ён прызнаў, што на сённяшні момант ЕС мае з нашай краінай "палітычную праблему".

"У Беларусь можна прыцягнуць значна больш грошай, чым да любога з маіх афрыканскіх кліентаў. Праблема менавіта ў палітычных адносінах, таму што аб'ём, які можна выдзеліць Беларусі, значна вышэй, чым, напрыклад, для Эфіопіі", — цытуюць словы еўрадэпутата naviny.by.

Паводле словаў Андрыса Піебалгса, ЕС вымушана пайшоў на пашырэнне санкцый супраць Беларусі, "у сувязі з немагчымасцю палітычнага кампрамісу". Ён лічыць, што калі Беларусь вырашыць змяніць палітыку, ЕС найхутчэй санкцыі адменіць. А пакуль у Еўрасаюза няма выбару, адзначыў ён.

Фота — aidwatch.concordeurope.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі