Еўрасаюз вітае далучэнне васьмі краін да санкцыяў супраць Мінску

Пра гэта заявіла Вярхоўная прадстаўніца ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, перадае Радыё "Свабода". Нагадаем, што да рашэння ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Сербія, Харватыя, Чарнагорыя.

На паседжанні ў Люксембургу ў кастрычніку Рада ЕС вырашыла працягнуць санкцыі супраць афіцыйнага Мінску да 31 кастрычніка 2013 года. Рада ЕС у сваім рашэнні адзначыла, што не ўсе палітвязні былі вызваленыя, ніводзін з палітвязняў не рэабілітаваны, а таксама няма паляпшэнняў у галіне правоў чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычных прынцыпаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі