Еўрадэпутат абвінаваціў Федэрацыю хакею ў "змове супраць дэмакратыі"

Петэр Шцястны: "Міжнародная хакейная федэрацыя хутка губляе давер праз супрацоўніцтва з небяспечнымі асобамі, якія змаўляюцца супраць дэмакратыі. Камуністычны шпіён і афіцэр КДБ з Славакіі спадар Шырокі, разам са спадаром Лукашэнкам, падобныя на пратэжэ Рэнэ Фазэля і яго федэрацыі".

Па словах Шцястнага, такая сітуацыя павінна змяніцца, і добрым пачаткам стаў бы перанос чэмпіянату з Беларусі. Пэтэр Шцястны — адзін з самых актыўных прыхільнікаў пераносу хакейнага чэмпіянату з Беларусі з-за сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Цяперашні старшыні Федэрацыі хакею Славакіі Юрай Шырокі да 1989 года 11 гадоў працаваў афіцэрам разведкі — гэта засведчылі апублікаваныя ў 2007 годзе дакументы Інстытута нацыянальнай памяці Славакіі.

Фота — championat.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі