ЕсооМ: Дзве траціны беларусаў бачаць ваенную пагрозу краіне

Яго правёў у красавіку-траўні 2011 года Аналітычны цэнтр EcooM. А звесткі пра яго вынікі апублікавала дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.


Больш за 35% рэспандэнтаў адназначна заявілі пра пагрозу беларускай дзяржаве, сцвярджаюць сацыёлагі з ЕсооМ. Каля 32% мяркуюць, што яна хутчэй ёсць, чым няма. Адмаўляюць пагрозу амаль 27% апытаных. 


Астатнія ўдзельнікі апытання не змаглі адказаць на пытанне сацыёлагаў або не далі адказу. У апытанні ўдзельнічалі 1520 чалавек ва ўзросце ад 16 гадоў і старэйшыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі