Ермакова: за верасень уклады насельніцтва ў рублях скараціліся на 900 млрд

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіла старшыня Нацбанка Надзея Ермакова. Паводле яе слоў, да канца года долар не будзе каштаваць больш за 9 тысяч рублёў. Старшыня Нацбанка адмаўляе, што варта чакаць рэзкіх зменаў абменнага курсу. "Ён будзе мяняцца плаўна, мы не пралічваем рэзкіх скачкоў", — сказала Надзея Ермакова.

Што да рэзкага павышэння попыту на валюту ў нашай краіне, то, па словах Ермаковай, ён абумоўлены дэвальвацыйнымі чаканнямі, якія склаліся ў беларускай эканоміцы, паведамляе "Интерфакс-Запад".

Фота — ottvet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі