Эпідэмія рэспіраторных хваробаў абвешчаная ў сямі гарадах

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Мінздароўя, пераважна цыркулююць адэнавірусы і рэспіраторна-сінцытыяльныя вірусы. Лік выпадкаў грыпу па-ранейшаму не перавышае эпідэмічны парог. У сярэднім па Беларусі яны складаюць каля 30% усіх выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцыяў.

Найлепшвая сітуацыя з захворваннямі пакуль на Гомельшчыне. Там за апошні тыдзень не адбылося сур'ёзнага росту захварэлых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

Як паведамляюць СМІ, некалькі школ і дзіцячых садкоў у Мінскай вобласці ўжо зачыненыя на карантын. У прыватнасці, такое адбвлося ў Клецкім раёне.

Фота — medicinthelife.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі