Эксперт: справа "Спартака" і "Камунаркі" — негатыўны сігнал інвестарам

Яшчэ напярэдадні прыняцця рашэння пра іх фактычную нацыяналізацыю, наконт такой магчымасці выказаўся намеснік начальніка дэпартамента інвестыцыйнага банкінга ААТ "Інвестыцыйная кампанія "Энтэр" Алег Андрэеў.

У інтэрв'ю часопісу "Бизнес-ревю" ён адзначыў: "Гэта самым негатыўным чынам паўплывае на настрой патэнцыйных інвестараў і яшчэ раз падкрэсліць адсутнасць гарантый правоў уласнасці ў Беларусі. Калі да дзейнага ўласніка ёсць прэтэнзіі, іх трэба вырашаць выключна ў прававым і цывілізаваным парадку".

На думку Алега Андрэева, аптымальным варыянтам для дзяржавы быў бы выкуп актываў "Спартака" і "Камунаркі" па дамоўнай цане.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі