Экс-кіраўніка “Пінскдрэва” пазбавілі звання ганаровага грамадзяніна Пінску

Падставай дэпутаты назвалі тое, што Арыніч збег ад следства і абвешчаны ў вышук. Гэтым ён здыскрэдытаваў сваю асобу і ганаровае званне.

Нагадаем, 25 кастрычніка 2010 года на фабрыцы “Пінскдрэў ДСП” адбыўся выбух. Ад яго адразу загінулі 14 чалавек, а яшчэ 21 рабочы атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Па факце выбуху пачалі крымінальную справу.

Да апошняга часу супрацоўнікі праваахоўных органаў паведамлялі, што Ларан Арыніч з іх ведама знаходзіцца на лячэнні ў Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі