Эколагі збіраюць грошы на лося, які прадаецца з аўкцыёна

Збор сродкаў ініцыявалі сябры таварыства “Зялёнае сеціва”. Яны перакананыя, што гандляваць ліцэнзіямі на забойства неэтычна і бязлітасна. На сайце Change.org ідзе збор подпісаў пад анлайн-петыцыяй з патрабаваннем адмяніць аўкцыён. Але, не вельмі спадзяючыся на яго, эколагі адкрылі дабрачынны рахунак у “Беларусбанку”.

Пачатковы кошт ліцэнзіі на забойства лося ― 6 мільёнаў рублёў. Па словах актывіста “Зялёнага сеціва” Канстанціна Чыкалава, грошы не згубяцца, нават калі эколагі прайграюць аўкцыён:

“Мы думаем, што кошты на гэтым аўкцыёне не будуць завоблачныя. Людзям, якія займаюцца паляваннем, прасцей набыць ліцэнзію ў якой-небудзь гаспадарцы, чым выкладаць грошы на таргах. А арганізатары аўкцыёна, я спадзяюся, разлічваюць, хутчэй, на прыцягненне ўвагі. На жаль, у нас засталося вельмі мала дзён на сбор сродкаў. Сабраць мы мяркуем каля 10 мільёнаў. У выпадку, калі мы прайграем аўкцыён, ці калі яго адменяць, на што мы вельмі спадзяемся, грошы пойдуць прытулкам ці на падкорм жывёлаў у зімовы перыяд”.

Ілюстрацыя: Таццяна Макеева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі