Эколаг Новікава арыштаваная, яна не можа жыць без лекаў

Сябры непакояцца, бо Новікава хранічна хворая, у яе выдалена шчытавідка. Як піша nn.by, Таццяна не можа жыць без пастаяннага прыёму спецыяльных прэпаратаў. Сябры хвалюцца, што яна можа проста не вытрымаць 5 сутак арышту.

Нагадаем, што Новікаву затрымалі ў сераду разам з расійскім фізікам-ядзершчыкам Андрэем Ажароўскім. Крыху пазней затрымалі эколага Ірыну Сухій і Міхаіла Мацкевіча. Усіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Усе яны — актывісты антыядзернага руху. У сераду яны планавалі перадаць у расійскую амбасаду зварот супраць падпісання генкантракта на будаўніцтва беларускай АЭС. Тым не менш генкантракт быў падпісаны падчас візіту ў Мінск прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, а эколагі апынуліся за кратамі. Ажароўскі асуджаны на дзесяць сутак, Мацкевіч — на трое. Ірына Сухій аштрафаваная на 1,5 млн рублёў.

Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі