Эдуард Малафееў вярнуўся ў мінскае "Дынама"

70-гадоваму Малафееву даверылі куратарства трэнераў юнацкіх камандаў, дубліруючага складу і фарм-дружыны "Дынама-2", якая выступае ў другой лізе, паведамляе "Прессбол".

Амаль два гады ў інтэрв'ю Еўрарадыё Эдуард Малафееў прызнаўся, што ў яго ёсць прыгожая мара — працаваць з юнакамі. Як бачым, гэтая мара збылася.

Нагадаем, менавіта Малафееў прывёў мінскае "Дынама" да залатых медалёў чэмпіянату СССР 1982 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі