Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.
Дзяржкантроль зацікавіўся школьнымі гурткамі
Праверка на Віцебшчыне паказала, што палову гурткоў дзеці наведваюць мала.
14.02.2012 09:32Як інфармуе БЕЛТА, Камітэт дзяржкантролю праверыў сем установаў дадатковай адукацыі — пяць у Віцебску і па адным у Лёзненскім і Бешанковіцкім раёнах.
Сярод парушэнняў правяральшчыкі адзначылі адсутнасць тыпавых штатных раскладаў і нарматываў, фармальнае стварэнне гурткоў, правядзенне заняткаў пры адсутнасці праграм.
Так, у краязнаўчым гуртку "Мая малая Радзіма" ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебску заняткі не праводзіліся. На думку Дзяржкантролю, група ўкамплектаваная фармальна, а замест гуртковых заняткаў кіраўнік прыглядаў за дзецьмі, якія самастойна займаліся на трэнажорах. На занятках гуртка "Спартовыя гульні" Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна Віцебску падчас маніторынгу знаходзіліся 4 з 12 залічаных школьнікаў. Самога кіраўніка гуртка падчас заняткаў у спартовай зале не было. Пры паўторным наведванні праз два дні заняткі наогул не праводзіліся.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Сёлета закрыюць 114 школ, у якіх было мала вучняў
- Палітвязень Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку пратэсту
- Віцебская міліцыя шукае чарговага Мірона
- У Лепелі жанчына падпаліла кватэру, калі яе дзіця забіралі ў прытулак
- Камітэт дзяржкантролю даказвае, што існуе... план па штрафах
- У лясах Талачыншчыны дзікі паміраюць ад голаду
- У Аршанскім раёне аўтамабіль сутыкнуўся з цягніком
8170 BYR
10370 BYR
264 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне