Дзяржава павялічвае выдаткі на ўтрыманне новаабранага парламента

Паводле праекта бюджэта на 2013 год, на фінансаванне Палаты прадстаўнікоў вылучаецца 90 мільярдаў рублёў. Паводле сённяшняга курса, гэта крыху больш за 10,5 мільёна долараў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла дэпутат Валянціна Леановіч.

Валянціна Леановіч: “На той жа парламент (паводле праекта бюджэта на 2013 год. — Еўрарадыё) 90 мільярдаў бюджэтных сродкаў траціцца”.

Нагадаем, у бюджэце 2012 года на парламент была закладзеная сума ў 63 мільярды рублёў. Паводле курса на снежань 2011 года гэта складала крыху больш за 7,5 мільёна долараў. Такім чынам, выдаткі на новаабраны парламент павялічваюцца амаль на 3 мільёны долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі