Джэніфер Лопес у Мінску сустрэлася з беларускімі музыкамі (фота, відэа)

Напярэдадні свайго першага канцэрта ў Мінску амерыканская мега поп-зорка Джэніфер Лопес у атачэнні ахоўнікаў павітала фанатаў каля гатэля Crown Plaza. Пабачыць спявачку прыйшлі і ўдзельнікі гурта “Світэр бойз”, якія прысвяцілі Джэй Ло песню-прызнанне ў каханні. Аўтографы Лопес не раздавала, але сфатаграфавалася на памяць з музыкамі, якія праспявалі ёй свой хіт “Я кахаю цябе, Джэніфер Лопес”. Адзначым, што спявачка прыехала ў Мінск са сваімі чатырохгадовымі дзецьмі: сынам Максам і дачкой Эмі.

Беларусам Джэй Ло прадставіць сваё шоў Dance Again.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі