Дыпламат: у Чавеса зафіксавана смерць галаўнога мозгу

Ён спаслаўся на канфідэнцыйную інфармацыю. Паводле яе, два месяцы таму ў прэзідэнта Венесуэлы адбылася смерць галаўнога мозга, а днямі яго адключылі ад апарата штучнага дыхання. Гільерма Кочас сцвярджае, што кубінскія ўлады рабіць гэта не хацелі, таму Чавеса прывезлі з Гаваны ў Каракас.

Панамскі дыпламат прагназуе вельмі хуткае правядзенне ў Венесуэле новых прэзідэнцкіх выбараў, адзначае gazeta.ru.

Нагадаем, Уга Чавес на працягу двух месяцаў праходзіў на Кубе лячэнне пасля анкалагічнай аперацыі. За гэты час яго ні разу не паказалі па тэлебачанні.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі