Двое беларусаў абрабавалі польскага дальнабойніка на 8 тысяч долараў

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у момант крадзяжу кіроўца замяняў шыны ў аўтамабілі. Адзін з беларусаў адкрыў дзверы фуры і скраў з кабіны сумку з дакументамі, асабістымі рэчамі, мабільным тэлефонам і грашыма. Пасля гэтага ён сеў у аўтамабіль, за рулём якога быў яго зямляк.

Праз некалькі дзён паляк выпадкова ўбачыў беларусаў на іншай аўтазаправачнай станцыі. Выкліканая паліцыя затрымала падазраваных. Кіроўца фуры ацаніў скрадзеныя рэчы ў 24 тысячы злотых (амаль 8 тысяч долараў). Беларусам пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

У Польшчы падчас выбуху сур'ёзна пацярпеў 22-гадовы беларус (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі