Домрачава зрабіла заяву наконт раману з Б'ёрндаленам

Лідар беларускай зборнай не стала каментаваць чуткі пра адносіны з нарвежцам Уле Б'ёрндаленам. Домрачава кажа, што яна не прыхільніца таго, каб прыватнае жыццё станавілася здабыткам грамадскасці. "Афіцыйнай інфармацыяй пра маё асабістае жыццё будзе толькі паведамленне пра маё замужжа", — заяўляе спартоўка.

Па словах біятланісткі, цяпер яна засяроджаная на падрыхтоўцы да чэмпіянату свету і не хоча больш марнаваць час на абмеркаванне гэтай тэмы.

Нагадаем, што звесткі аб рамане Домрачавай і Б'ёрндалена з'явіліся ў аўторак у СМІ. Паведамлялася, быццам раман узнік на летнім зборы ў Аўстрыі. Таксама выказвалася версія, што Домрачава стала прычынай разводу паміж Уле Б'ёрндаленам і Наталі Сантэр.

У Дар'і Домрачавай раман з біятланістам Уле Б'ёрндаленам?

Домрачава на трэніроўках і адпачынку ў замежжы: з вінтоўкай і без яе (фота)

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі