Дэпутат: Пасля такога “прызначэння” я ледзь ногі перасоўваю!

Тым, хто цяпер кажа пра цалкам прызначаны склад Палаты прадстаўнікоў, дзеючы і новаабраны дэпутат парламента, намеснік старшыні Камуністычнай партыі Беларусі Валянціна Леановіч раіць хоць раз “на ўсю моц” паўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Валянціна Леановіч: “Гэтая гонка была вельмі цяжкай. Я выпатрашаная і эмацыйна, і фізічна так за гэтыя два з паловай месяцы, што я ледзь ногі перасоўваю! Я кожны дзень стаяла на пікетах і столькі людзей прыходзіла! І зразумела, што ўсе праблемы, якія ўзнікалі ў людзей у жыцці, і пытанні да ўлады,  яны ўсе адрасавалі мне”.

Дэпутат сцвярджае, калі зараз нехта з жыхароў яе выбарчай акругі стане казаць, што ён тое ведае свайго дэпутата парламента, то гэта будуць або хітрыкі, або — свядомы падман.

У той жа час Валянціна Леановіч ухілілася ад адказу на пытанне, ці не былі прызначаныя іншыя дэпутаты. Найперш, высокія чыноўнікі з розных рай- ды аблвыканкамаў. Яе сапернікамі, распавядае, былі галоўны доктар і прадстаўнік Дэпартамента аховы. Іх яна перамагла ў сумленнай барацьбе. А як бы складвалася сітуацыя, калі б яе сапернікамі быў нейкі чыноўнік выканаўчай улады, прадказваць не бярэцца. І не ведае, як праходзіла змаганне за дэпутацкі мандат у тых акругах, дзе такія чыноўнікі балатаваліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі