Дэлегацыя “Ліверпуля” на "разведцы" ў Гомелі (фота)

Як вядома, "Гомель" мае выдатныя шанцы на выхад у 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы. А там яго чакае якраз "Ліверпуль".

Прадстаўнікі Англійскай футбольнай асацыяцыі, ліверпульскай каманды і яе прэс-цэнтра акрамя аэрапорта агледзелі стадыён "Цэнтральны", дзе праходзяць футбольныя матчы. Яны сустрэліся з кіраўніцтвам ФК "Гомель", з прадстаўнікамі мясцовай міліцыі. Акрамя арганізацыйных пытанняў гаворка ішла пра бяспеку.

Нагадаем, 26 ліпеня "Гомель" прымае ў матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы македонскую "Рэнову". У гасцях беларускі клуб выйграў з лікам 2:0, таму мала хто верыць, што ён не зможа прайсці ў наступны раўнд. Хатні матч "Гомеля" з "Ліверпулем" мусіць прайсці 2 жніўня, а англійская каманда прыляціць у Гомель 1 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі