Дарашкевіч: “Суддзя смяяўся, слухаючы сведак”

Каб сфатаграфавацца з плюшавым мішкам у цэнтры Мінска ― трэба ўзяць дазвол у Мінгарвыканкаме! Фотасесію журналісткі “Камсамолкі” Ірыны Козлік суддзя Савецкага раёна прызнаў незаконным флэшмобам і аштрафаваў журналістку і фатографа Юлію Дарашкевіч на 360 долараў кожную.

120809 Pilecki SUD.mp3

Дзяўчат затрымалі вечарам 8 жніўня у дварах па праспекце Незалежнасці. Здымкам з плюшавым “дэсантнікам” журналісткі хацелі падтрымаць затрыманага фатографа Антона Сурапіна.

“Мяне затрымалі, калі я фатаграфавала Іру Козлік з плюшавым мішкам. Тым самым, шведскім, які ўдзельнічаў у акцыі салідарнасці”, ― расказвае Дарашкевіч

Тое самае фота коштам 720 долараў.

У акцыі ўжо паўдзельнічалі каля 30 журналістаў. Але не пашанцавала толькі дзяўчатам. Іх адвезлі спачатку ў Савецкі РУУС, а позна вечарам на Акрэсціна. Юлія Дарашкевіч расказвае, што ноч у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў прайшла вельмі пазітыўна.

“Каб заснуць, мы лічылі плюшавых мішак. Нам было весела, мы смяяліся з таго, што адбылося. Там у пратаколе былі нейкія вычварэнскія фармулёўкі – удзел у пікетаванні шляхам фатаграфавання, няўзгодненым у Мінгарвыканкаме. Мы гэта ўсё прагаворвалі, і было вельмі весела”.

У суд журналістак прывезлі 9 жніўня каля 10 гадзін раніцы на службовым “Самандзе” два міліцыянеры. Машыну адразу ж заблакавалі два дзясяткі журналістаў, якія рабілі амаль усё, што хацелі – нават адкрылі дзверы і перадалі затрыманым калегам ежу і напоі. Спыніць журналістаў змагло толькі падмацаванне – яшчэ пяцёра міліцыянераў выстраіліся ў ланцужок і правялі Дарашкевіч і Козлік у суд. Намеснік кіраўніка Савецкага РУУС пры гэтым кінуў у адрас журналістаў: “Не варта было ім з мядзведзікам фатаграфавацца”.

На судзе міліцыянеры распавялі, што ўбачылі дзяўчат, адна з якіх стаяла з мішкам, а другая яе фатаграфавала. На ўсялякі выпадак было вырашана іх затрымаць. “Для прафілактыкі”, ― патлумачылі ахоўнікі правапарадку і дадалі, што фотасесію яны расцанілі як пікет.

“Суддзя, калі выслухоўваў сведак, то сам смяяўся – настолькі недарэчна гэта гучала. Магчыма, быў нейкі загад нас патрымаць… Я не ведаю, у мяне няма адказу. Прысуды нашых судоў вельмі непрадказальныя”, ― каментуе Дарашкевіч.

У выніку, журналістак адпусцілі з залы суда. Але не проста так – суддзя ўсё ж выпісаў штрафы. Па 3 мільёны кожнай. Нятанна, як за адзін фотаздымак.

Міліцыянты ў сваіх дзеяннях кіраваліся законам “Аб масавых мерапрыемствах”. Ён насамрэч забараняе публічна выказваць пратэст і нават асабістыя інтарэсы без дазволу ўладаў.

“Каб заснуць, мы лічылі плюшавых мішак. Нам было весела, мы смяяліся з таго, што адбылося. Там у пратаколе былі нейкія вычварэнскія фармулёўкі – удзел у пікетаванні шляхам фатаграфавання, няўзгодненым у Мінгарвыканкаме. Мы гэта ўсё прагаворвалі, і было вельмі весела”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі