Дактары — пра пенсіянераў: Немагчыма выпіць столькі лекаў

120302 Martin Poliklinika.mp3

Еўрарадыё заняло чаргу ў 6 мінскай паліклініцы і прапанавала хворым заплаціць за прыём 5 тысяч, як прапануе віце-прэм'ер урада. У абед да тэрапеўта сядзіць 6 чалавек. Усе пенсіянеры.

“Ім, напэўна, дрэнна спіцца. У мяне ёсць што насіць, а што есці — ужо няма. Гэта я мушу прыйсці ў паліклініку і 5 тысяч даць!? Гэта малако 5 тысяч. Алей 10 тысяч. Да пайшлі яны ўсе, я не прыйду сюды больш! Перадайце ім “дзякуй” ад хворых”, — гаворыць пенсіянерка Марыя Іванаўна.

У мяне ёсць што насіць, а што есці — ужо няма. Гэта я мушу прыйсці ў паліклініку і 5 тысяч даць!? Гэта малако 5 тысяч. Алей 10 тысяч. Да пайшлі яны ўсе, я не прыйду сюды больш!

У чарзе да тэрапеўта яна другая. Прыходзіць да лекараў штотыдзень, бо праходзіць абследаванне: высокі ціск.

“Як халодна было, я не хадзіла. А цяпер мяне абследуюць. Вось 13-ага пайду, усе аналізы паздавала. Сёння УГД рабіла, на мінулым тыдні аналіз крыві брала. Потым яшчэ там адно УЗД трэба было зрабіць”, — дзеліцца Марыя Іванаўна.

За ёй у чарзе Ірына Валер’еўна. Прыйшла да лекара, бо хварэе на прастуду. На яе думку, прапанова віцэ-прэм'ера Тозіка добрая. Але не дапаможа.

Ірына Валер'еўна: “Нічога не зменіць. Чэргі так і так будуць. У паліклініцы не хапае спецыялістаў, няма ўчастковых. Замест гэтага ходзім да загадчыка. Я часам не іду, бо людзей шмат”.


І дадае, што зрэдку ў чарзе трэба сядзець па 2,5 гадзіны.

“Дрэнна гэта, навошта ж забіраць у людзей апошняе? Сума невялікая, але яна пачне расці. У нас жа заўжды была бясплатная медыцына. Так у нас паступова будуць забіраць нашыя правы”, — рэагуе на прапанову Тозіка пенсіянерка Алена Мікалаеўна. У чарзе да тэрапеўта яна апошняя.

А карэспандэнта Еўрарадыё без чаргі да тэрапеўта не пусцілі. Прыйшлося адступіць.

Адміністрацыя паліклінікі — за тое, каб наведнікі плацілі. Бо часта пенсіянеры прыходзяць да лекара… пагаварыць.

“Яны злоўжываюць… Некаторыя прыходзяць у паліклініку па 56 разоў за год. Амаль кожны тыдзень. І ўсім трэба выпісаць рэцэпт. Чалавек не можа выпіць столькі лекаў. І талончык возьмуць, і чаргу адсядзяць. На чалавека ў паліклініцы 15 хвілінаў. А гэта ж трэба пагаварыць з бабуляй ці дзядулем на розныя тэмы, пра іх баявую дзейнасць. Як мінімум 4 рэцэпты выпісаць. І часта гэтыя рэцэпты выкарыстоўваюць не па назначэнні. А калі чалавек плаціць грошы, ён думае: варта яму ісці ў паліклініку ці не”, — распавядае намесніца галоўнага лекара Вольга Зайцава.

Яны злоўжываюць… Некаторыя прыходзяць у паліклініку па 56 разоў за год. Амаль кожны тыдзень. І ўсім трэба выпісаць рэцэпт. Чалавек не можа выпіць столькі лекаў. І талончык возьмуць, і чаргу адсядзяць. На чалавека ў паліклініцы 15 хвілінаў. А гэта ж трэба пагаварыць з бабуляй ці дзядулем на розныя тэмы, пра іх баявую дзейнасць.

А бывае чалавек з перапою — выклікаюць хуткую, каб назаўтра не ісці на працу, кажа Вольга Зайцава.

Вольга Зайцава: “Добра адзначаць, а назаўтра на працу. Ноччу выклікаюць хуткую, назаўтра ў паліклініку… выклікае лекара. А доктар ідзе яго абслугоўвае на даму”.


На выхадзе з паліклінікі сустракаю хлопца Стаса. Нядаўна яму рабілі аперацыю, прыйшоў працягнуць бальнічны. Ён не супраць заплаціць за прыём.

Станіслаў: “Калі гэта палепшыць умовы абслугоўвання, то добра. Здараецца, у чарзе даводзіцца 1,5 гадзіны сядзець”.


Дарэчы, сярэдняя пенсія за сёлетні студзень склала 930 тысяч рублёў, перадае Белстат. Гэтага б хапіла на 186 візітаў у паліклініку — па 6 разоў за дзень без выходных.

 Cярэдняя пенсія за сёлетні студзень склала 930 тысяч рублёў, перадае Белстат. Гэтага б хапіла на 186 візітаў у паліклініку — па 6 разоў за дзень без выходных.

Фота: nauka21vek.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі