ДАІ забараніла экскурсіі на вялікія адлегласці

Як паведамляе БЕЛТА, ДАІ ўнесла прадпісанне ў транспартныя прадпрыемствы пра забарону пасажырскіх перавозак на далёкія адлегласці, не звязаных з забеспячэннем жыццядзейнасці. Гаворка ідзе пра экскурсіі, культурна-масавыя мерапрыемствы і г.д.

Акрамя таго, ДАІ раіць кіроўцам сур'ёзна прадумваць свае маршруты. Інспекцыя нагадвае, што ёсць "глухія" раёны, асабліва ў лясах, дзе з перабоямі працуе мабільная сувязь. Кіроўцу, які засядзе там, будзе вельмі складана хутка выявіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі