Да сусветнага часу дададуць секунду

Секунду дададуць да сусветнага часу для таго, каб ліквідаваць разыходжанне паміж атамным часам і астранамічным. Яно узнікае  з-за нераўнамернасці кручэння Зямлі, паведамляюць інфармагенцтвы.


Гістарычна адлік часу грунтаваўся на вымярэнні сярэдняга перыяду звароту Зямлі вакол восі. Даўжыня секунды вылічалася зыходзячы з гэтага інтэрвалу. Аднак з вынаходствам атамных гадзіннікаў вызначэнне секунды было зменена.

Міжнародная служба кручэння Зямлі сочыць за тым, каб два стандарты часу не разыходзіліся паміж сабой больш, чым на 0,9 секунды. І ў выпадку неабходнасці заяўляе аб тым, што трэба ўставіць дадатковую секунду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі