Да канца году праезд на чыгунцы па краіне падаражэе на 17%

Пра гэта сёння паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, перадае БЕЛТА. Па яго словах, узровень тарыфаў на чыгуначныя перавозкі "застаецца невысокім, у сувязі з чым прымаюцца гэтыя меры".

Чыгунка сцвярджае, што цяпер перавозка пасажыраў па Беларусі з'яўляецца стратнай. Так, за 10 месяцаў гэтага года страты ад перамяшчэння пасажыраў на цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа перавысілі 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, што сёлета ў ліпені кошты на праезд чыгункай па Беларусі ўжо даражэў на 20%.

Фота — moskvaminsk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі