Цыклон "Хавер" пакідае Беларусь і сыходзіць у бок Масквы

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гідраметэацэнтр. Па словах сіноптыкаў, эпіцэнтр цыклона зараз размяшчаецца недзе над Смаленскай вобласцю Расіі.

Метэаролагі прагназуюць, што сёння ў цэлым будзе хмарна з распагоджаннямі, па ўсходзе Беларусі завея, на дарогах снежныя заносы, месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, моцны, парывісты. Тэмпература паветра па краіне ад -2 да -7 градусаў.

У Мінску чакаецца часамі снег, завея, на дарогах заносы, месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні парывісты, ціск будзе інтэнсіўна расці. Тэмпература ў сталіцы складзе ад 4 да 6 градусаў марозу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі