ЦВК адмовіўся прызнаць брэсцкую прыбіральшчыцу парушэннем (дакумент)

У пакоі больш нікога няма. Падаецца, што ні міліцыянтаў, ні сябраў участковай камісіі няма і ў калідоры. Аднак прадстаўнікі акруговай камісіі, якія адмыслова выехалі на ўчастак для праверкі, сцвярджаюць, што “перад выбарчым участкам былі старшыня выбарчай камісіі і міліцыянт”.

Аляксей Коўтун не задаволены адказам з Цэнтрвыбаркама і мае намер абскардзіць яго.

“Я аддаў апошнюю копію скаргі ў акруговую камісію. Прыклаў відэа. Яе старшыня спачатку сказала: так, ёсць парушэнне. Аб’явім вымову старшыні камісіі. Але ўжо сёння з раніцы Зайцава [старшыня акруговай выбарчай камісіі. ― Еўрарадыё] кажа: усе ведаюць, што старшыня камісіі побач быў, і міліцыя… Але ж на відэа выразна бачна: нікога там няма!  Па-другое, маю сведку, які бачыў, што міліцыянты сышлі з тэрыторыі школы яшчэ да закрыцця выбарчага ўчастка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі