Цімакова распавяла, ці можна маніпуляваць Пуціным і Мядзведзевым

Паводле слоў Наталлі Цімаковай, у яе заўсёды была магчымасць выказаць уласную думку і Дзмітрыю Мядзведзеву, і прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. І нават на нейкіх пытаннях іх пераканаць.

Што да верагоднасці маніпулявання палітыкамі такога ўзроўню, як Пуцін, прадастаўляючы ім выбарачную інфармацыю, дык яна лічыць гэта немагчымым. Па-першае, яны атрымліваюць інфармацыю з розных крыніц. Па-другое, той жа Мядзведзеў — "актыўны карыстальнік інтэрнэта" і лёгка там збірае розныя меркаванні, паведамляе РІА "Новости".

Фота — ria.ru