Чэхія заклікае афіцыйны Мінск вызваліць палітвязняў

Такім чынам яны заклікалі беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага ды іншых палітычных вязняў. Ліст з такім заклікам удзельнікі акцыі перадалі супрацоўнікам беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Чэхіі. Пасля адбылася яшчэ адна акцыя — інсцэнаванае затрыманне студэнтаў у Карлавым універсітэце.

Увечары таксама павінен прайсці флэшмоб у цэнтры Прагі. Акцыі ў дзень гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ладзяць няўрадавыя арганізацыі “Чалавек у нядолі”, NESEHNUTÍ, Amnesty International Чэхія і “Грамадзянская Беларусь” супольна з беларускай дыяспарай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі