Брэсцкая акцыя “Дзякуй дзеду за перамогу!” была незаконнай?

Нагадаем, што напярэдадні 9 траўня на дарогах Брэста з'явіліся дзесяткі аўтамабіляў з георгіеўскімі стужкамі і тэматычнымі надпісамі ("Дзякуй дзеду за Перамогу!", "На Берлін!" і іншыя). У сродках масавай інфармацыі было заяўлена, што ветеранаў ВАВ падзякавала такім чынам упраўленне абласнога ДАІ сумесна з брэсцкім аўтаклубам "Патрыёт".

Гарадскі каардынатар Руху "За Свабоду" Дзяніс Турчаняк зацікавіўся дзейнасцю клуба, бо хацеў прапанаваць ім далучыцца да не менш патрыятычнай акцыі: упрыгожыць аўтамабілі бел-чырвона-белымі стужкамі. Мерапрыемства праходзіла ў Брэсце 14 траўня, і было прымеркаванае да 17-годдзя рэферендуму, які пазбавіў нацыянальную сімволіку дзяржаўнага статусу. Аднак, каб што-небудзь даведацца пра кіроўцаў-"патрыётаў", грамадскаму актывісту прыйшлося звярнуцца з афіцыйным запытам у ДАІ.

Турчаняк: "Я запрасіў  дадзеныя аб органе, які праводзіў рэгістрацыю аўтаклуба “Патрыёт", і таксама месцазнаходжанні іх кіраўніцтва. Мне адказалі, што "прадастаўленне такой інфармацыі не ўваходзяць у кампетэнцыю дзяржаўтаінспекцыі". У мяне ўзнікаюць падазрэнні, што яны ўвогуле праводзілі гэтую акцыю з незарэгістраванай арганізацыяй. Калі б яна мела рэгістрацыю, пра яе б хоць хто-небудзь ведаў. Пагутарыць, напрыклад,  з байкерамі, журналістамі: усе пра аўтаклуб "Патрыёт" чуюць упершыню".

Адказ ДАІ Дзяніс Турчаняк збіраецца абскардзіць ва УУС Брэсцкага аблвыканкама. Калі здагадкі актывіста пацвердзяцца, правядзенне акцыі "Дзякуй дзеду за Перамогу!" апынецца грубым парушэннем заканадаўства аб грамадскіх арганізацыях і масавых мерапрыемствах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі