Брэстаўчаніна Алеся Чаркашына прымусова даставілі ў пракуратуру

Пра затрыманне Еўрарадыё паведаміў каардынатар партыі БХД па Брэстчыне Зміцер Шурхай:

Шурхай: "Сёння затрымалі Алеся Чаркашына і сілай даставілі ў пракуратуру. Там папярэдзілі. Прычына — запрашэнне ў сацыяльных сетках у ноч на Новы год сабрацца каля ялінкі на плошчы Леніна. Шукалі яго пракуратура, КДБ і міліцыя — і вось знайшлі".

Пасля непрацяглай гутаркі Чаркашына адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі