Брэстаўчаніна загрыз бабёр

Трагедыя здарылася па дарозе на рыбалку ў Камянецкім раёне. Тры жыхары Брэста пабачылі на ўзбочыне дарогі вялікага бабра, вырашылі з ім сфатаграфавацца. Мужчыны спыніліся і выйшлі з аўто.

Жывёла напачатку нібыта пагаджалася на суседства, але потым раптам накінулася на аднаго з мужчынаў і два разы моцна ўкусіла ў сцягно, пракусіўшы артэрыю. Мужчына пачаў сцякаць крывёю. Яго спадарожнікі паспрабавалі спыніць кроў, выклікалі “хуткую” і паехалі на пошукі медыка ў бліжніх вёсках. Але пацярпелы памёр да прыезду “хуткай”, піша газета “Брестский курьер”.
 
Лекар, які выязджаў па выкліку, кажа, што мужчыну можна было б выратаваць, калі б адразу правільна наклалі на нагу жгут.

Спецыяліст: бабёр, які загрыз чалавека, мог быць шалёным

Фота — otzyv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі